Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага непрацуючага мінчука, які абвінавачваецца ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС з доказамі злачынства падчас ажыццяўлення закладак у жылых дамах на вуліцы Сталетава. Пры асабістым даглядзе ў яго канфіскавана 11 кантэйнераў з псіхатропным рэчывам як у выглядзе парашка, так і курыльнай сумесі. Яшчэ 40 кантэйнераў знойдзена ў аўтамабілі. Ён таксама паказаў месцазнаходжанне яшчэ трох схованак, у якія паспеў змясціць забароненыя прэпараты.

У выніку далейшых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выяўлена, што псіхатропныя рэчывы затрыманы расфасоўваў ў гаражы, пра што сведчаць знойдзеныя там рэшткі рэагентаў і ўпаковачныя матэрыялы.

Дзейнічаў наркакур'ер каля двух месяцаў па ўжо вядомай схеме, з выкарыстаннем інтэрнэту. З'яўляючыся канчатковым звяном у злачынным ланцужку, з працадаўцамі меў зносіны толькі віртуальна. «Заробак» «яму пералічвалі на карт-рахунак аднаго з банкаў.

Выбар незаконнага поля дзейнасці мінчанін патлумачыў імкненнем хутка зарабіць сродкі для забеспячэння сям'і. У яго маладая жонка і двое маленькіх дзяцей, адзін з якіх нарадзіўся некалькі дзён таму.

Маладому чалавеку прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК. Ён заключаны пад варту.

Высвятляюцца абставіны ўчыненага злачынства, магчымае дачыненне абвінавачанага да іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці. Рэчавыя доказы накіраваныя для правядзення экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?