Фота з афіцыйнага сайта «Відэатона», vidi.hu

Фота з афіцыйнага сайта «Відэатона», vidi.hu

Супернікам БАТЭ у 3-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў будзе венгерскі «Відэатон» з Секешфехервара, які па суме двух матчаў прайшоў валійскі «Нью-Сэйнтс».

Сёння каманды ў Венгрыі згулялі ўнічыю — 1:1 (з дадатковым часам). Але тыдзень таму «Відэатон» у гасцях перамог валійцаў з лікам 1:0 і таму крочыць далей.

Першыя матчы 3-га раўнду пройдуць 28—29 ліпеня, гульні ў адказ — 4-5 жніўня. БАТЭ першы матч гуляе на выездзе.

Пераможца двубою БАТЭ — «Відэатон», як мінімум, трапляе ў групавы раўнд Лігі Еўропы і пазмагаецца ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў за выхад у групавы раўнд гэтага прэстыжнага турніру.

Разам з тым каманда, што прайграе ў дуэлі БАТЭ — «Відэатон», выступіць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы за права гуляць у групавым раўндзе гэтага турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?