Праект будынку незвычайнай формы прапанаваны архітэктурным бюро «Kinslow, Keith and Todd», распавядае Gizmag.
Выява: Kinslow, Keith & Todd
Хмарачос пад назвай Tornado Tower плануецца збудаваць у мястэчку Талса, штат Аклахома, ЗША. У будынку мусяць размясціцца даследчы цэнтр і музей надвор’я, а зверху — рэстаран на платформе, што круціцца.
У цемры адмысловая падсветка створыць ілюзію кручэння хмарачоса-тарнада.
Кіраўнік праекту сцвярджае, што праект ухвалены гарадской радай і знаходзіцца на стадыі пошуку інвестараў. Архітэктары кажуць, што будынак, нягледзячы на незвычайную форму, не меней устойлівы за звычайныя дамы.
Выява: Kinslow, Keith & Todd
0
0
0
0
0
0