Нягледзячы на глыбокія снежныя заносы, якія ўтварыліся ў Бостане, мэр старадаўняга горада на паўночным усходзе ЗША заклікаў мясцовых жартаўнікоў спыніць скакаць з вокнаў ў гурбы.

Мэр Бостана Марцін Уолш звярнуўся да аматараў вострых адчуванняў, якія ў вялікай колькасці выкладвалі відэазапісы сваіх подзвігаў у інтэрнэце.

«Гэта глупства, і вы можаце забіцца да смерці… Тут вам не гарналыжны курорт, а горад Бостан», — павучальна заўважыў кіраўнік горада.

Цяперашні люты ў Бостане пабіў усе рэкорды па колькасці снегу, — ападкаў выпала ў 10 разоў больш, чым за тыповую зіму ў гэтых месцах.

«Нам менш за ўсё хочацца рэагаваць на выклікі з-за таго, што нехта выскачыў з акна, бо гэта здавалася прышпільна», — сказаў Уолш.

У аўторак у Бостане выпала яшчэ ад 2 да 5 см снегу. Аднак яшчэ не расталі гурбы, прынесеныя папярэднімі снегападамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?