Reuters.com

Reuters.com

У Дэбальцаве Данецкай вобласці баевікі захапілі мясцовы аддзел міліцыі і чыгуначны вакзал.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў журналіст Андрэй Цапліенка.

«З Дэбальцава. Пятнаццаць хвілін таму воіны «Рускага свету» з крыкамі «Алах Акбар» захапілі мясцовы аддзел міліцыі. Гадзіну таму — чыгуначны вакзал», — напісаў Цапліенка.

Начальнік ГУ МУС у Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін пацвярджае інфармацыю аб тым, што мясцовы гараддзел міліцыі быў пакінуты.

Паводле яго слоў, у выніку абстрэлу гарадскога аддзела міліцыі будынак быў амаль разбураны. Праваахоўнікі былі вымушаныя перайсці ў іншае памяшканне.

На сваёй старонцы ў ФБ Аброськін таксама ўдакладніў, што будынак гараддзела захоплены не быў.

Паводле яго загаду міліцыянты пакінулі будынак і перамясціліся ў іншы, больш умацаваны, бо заставацца ў старым ўжо не было сэнсу — будынак часткова разбураны ў выніку прамых трапленняў снарадаў.

«У СМІ распаўсюджваецца інфармацыя аб захопе будынка Дэбальцэўскага гараддзела. Гэта не так, бо будынак часткова разбураны ў выніку прамых трапленняў снарадаў баевікоў. Па маім загадзе міліцыянты пакінулі будынак і перамясціліся ў іншы, больш ўмацаваны», — напісаў Амброськін.

Гэта не так, бо будынак часткова разбурана ў выніку прамых трапленняў снарадаў баявікоў. Па маім загадзе міліцыянты пакінулі будынак і перамясціліся ў іншае, больш ўмацаванае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?