Машыніст і яго памочнік, якія спрабавалі задушыць лакаматывам бурага мядзведзя пад Нарыльскам (Расія), звольненыя пасля правядзення службовай праверкі.

Аматарскі відэазапіс здарэння, зняты машыністам з кабіны цеплавоза, быў выкладзены ў інтэрнэт у пачатку снежня. На ім відаць, як мядзведзь бяжыць па чыгуначных рэйках, а памочнік машыніста гучна падбадзёрвае: «Душы яго!», — не даючы жывёліне папераджальных сігналаў.

Ролік выклікаў бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках, і Заходне-Сібірская транспартная пракуратура абвясціла аб правядзенні праверкі, вынікі якой былі апублікаваныя ў панядзелак, 9 лютага.

«Па выніках разгляду прадстаўлення пракуратуры працоўныя дамовы з машыністам цеплавоза і яго памочнікам скасаваныя», - гаворыцца ў паведамленні на сайце пракуратуры.

Акрамя таго, абодва чыгуначнікі аштрафаваныя на суму 2 тысячы расійскіх рублёў кожны (460 тыс. беларускіх).

«У ходзе праверкі высветлена, што мядзведзь змог пазбегнуць сутыкнення з цягніком і збег», — сцвярджае пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?