На сайце афіцыйнай інтэрнет-крамы 20-разовага чэмпіёна Англіі можна замовіць шалік з падобнай да беларускага нацыянальнага арнамента сімволікай Шэтландскіх выспаў.

Пра з'яўленне шаліка ў інтэрнет-краме паведамілі чытачы выдання.

Сімвалічна, што чырвоны шалік, у прынцыпе, перадае адну з мянушак МанЮнайтэд — The Red Devils. Ну і каб ніхто не сумняваўся, па канцах шаліка пазначана скарочаная назва клуба — ManUtd.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0