Пасля прыняцця новага закона аб вышэйшай адукацыі колькасць вышэйшых навучальных устаноў ва Украіне скарацілася на 485 — з 802 да 317, а да канца навучальнага года іх стане менш за трыста. Аб гэтым піша міністр адукацыі Украіны Сяргей Квіт у сваім артыкуле для «Украінскай праўды».

Пры Кучму і Януковічу ва Украіне наадкрывалі прыватных універсітэтаў, якія давалі крайне нізкую якасць адукацыі. Фактычна, гэта была завуаляваная купля дыпломаў. Тое самае адбываецца і ў Беларусі, дарэчы.

«Сітуацыя на рынку адукацыйных паслуг не дасць ніякай магчымасці ўніверсітэтам ўхіляцца ад вырашэння неадкладных задач: якім чынам лепш арганізаваць навучальны працэс», — напісаў ён.

Таксама міністр паведаміў аб адмене спіса 16 абавязковых для вывучэння студэнтамі розных спецыяльнасцяў навучальных дысцыплін, такіх як паліталогія, сацыялогія, фізічнае выхаванне, украінская мова, гісторыя Украіны, філасофія, замежная мова і бяспека жыццядзейнасці. Цяпер спіс дысцыплін вызначае сам універсітэт, факультэт ці студэнты па выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?