У сваім відэаінтэрв’ю студэнцкай газеце The EHU Times Дэвід Полік — кандыдат на пасаду рэктара ЕГУ, якога падтрымлівае Анатоль Міхайлаў, — адказаў на крытыку на свой адрас і, ускосна, на заклік дзеячоў грамадства і культуры Беларусі захаваць «беларускае сэрца» ўніверсітэта і абраць рэктарам грамадзяніна Беларусі.

«Калі вы звернеце ўвагу на амерыканскія ўніверсітэты за мяжой, у шмат якіх рэктары — амерыканцы. І там не паўстае пытанне пра тое, што людзі з адных краінаў не могуць працаваць у іншых краінах. І ў гэтым ёсць сэнс. І калі мы не разумеем гэтага, то мы пачынаем быць занадта нацыяналістычнымі і пачынаем скатвацца ў фашызм», — заявіў сп.Полік да пытання, ці правільна, каб у беларускага Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта быў рэктар-амерыканец.

Не абышоў увагай сп. Полік і артыкул прэзідэнта Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ, які публічна выступіў з артыкулам «Чым небяспечны Дэвід Гары Полік?», у якім расказвалася пра сумныя вынікі дзейнасці Поліка на папярэдняй пасадзе.

«Аўтар гэтага артыкула не зверыў факты, не даведаўся, што праўда, а што — не. Ён пакорпаўся ў інтэрнэце і, як ідыёт, павырываў некаторыя рэчы і скампіляваў у складны тэкст. Чаму ён так зрабіў — ягоная асабістая справа», — адказаў Полік.

Варта адзначыць, што тры з пяці сяброў адборачнай камісіі, якая афіцыйна займаецца выбарам рэктара ЕГУ, раней падбіралі прэтэндэнта на неіснуючую ў статуце ЕГУ пазіцыю правоста. Ім тады абралі сп.Поліка. Таму група лідараў грамадзянскай супольнасці заклікала стварыць новую адборачную камісію і правесці празрысты конкурс на пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?