Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць прамыя тэлефонныя лініі 31 студзеня з 9.00 да 12.00.

У Беларусі ў бягучым годзе арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для неадкладнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. Такія прамыя тэлефонныя лініі ўжо адбыліся 17 і 24 студзеня бягучага года.

Гэта практыка прамой сувязі з жыхарамі рэгіёнаў па хвалюючых іх пытаннях прадоўжыцца ў суботу 31 студзеня. Тэлефонныя лініі правядуць:

  • намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Клец Андрэй Анатольевіч (80162213121),
  • старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч (80212204260),
  • намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Пачынок Алег Міхайлавіч (80232744123),
  • намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч (80152735644),
  • першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Макар Ігар Мікалаевіч (80175004160),
  • намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Янкоў Дзмітрый Васільевіч (80222501869),
  • намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Бірыч Жанна Эдуардаўна (80172224444).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?