У Мінску 27 студзеня адбылося лёсаванне чэмпіянату свету па футзале 2015 года, які пройдзе ў Беларусі з 17 па 25 красавіка. 

У цырымоніі ўдзельнічалі Хуліа Натарыа, спартыўны дырэктар Міжнароднай федэрацыі футзала, Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Аляксандр Шамко, міністр спорту і турызму, Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама; Сяргей Буйноўскі, старшыня Беларускай федэрацыі футзала. 

Вынікі лёсавання: 

група А: Беларусь, Уругвай, Бразілія, Аўстралія; 
група В: Парагвай, Бельгія, Нарвегія, Марока; 
група С: Калумбія, Чэхія, Венесуэла, Кюрасаа; 
група D: Аргенціна, Расія, Славакія, Кыргызстан. 

Сяргей Сафонаў, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футзала: «Добрая група, досыць моцная. Выхад у далейшыя этапы будзе спалучаны з вельмі сур'ёзнай працай. Мы хочам ісці да фіналу. Нас чакаюць вельмі сур'ёзныя выпрабаванні, але мы гатовыя да іх. На чэмпіянаце свету няма лёгкіх шляхоў. Каманда рыхтуецца, каманда гарыць жаданнем сябе паказаць і прадоўжыць леташні поспех кантынентальны, калі мы сталі «залатымі» ў Празе. Першы матч Беларусь — Бразілія. Добры пачатак чэмпіянату!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?