Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні папраўкі ў Паветраны кодэкс Беларусі.

У прыватнасці, папраўкі ўводзяць так званыя незваротныя тарыфы (лаўкост). Гэта дазволіць беларускім авіяцыйным арганізацыям ажыццяўляць гнуткую тарыфную палітыку. З'явіцца нізкі цэнавы сегмент, а значыць айчынны перавозчык стане больш канкурэнтаздольным па адносінах да замежных кампаній.

Пры гэтым выразна вызначаецца колькасць дамоваў, заключаных з ужываннем лаўкосту, — не больш за 30% незваротных тарыфаў ад устаноўленых на маршруце паветранай перавозкі.

Акрамя таго, папраўкамі ўводзяцца паняцці эксперыментальнай авіяцыі, эксперыментальнага паветранага судна, беспілотнага лятальнага апарата і г.д. Таксама палажэнні кодэкса прыводзяцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?