Беларусь, Казахстан і Расія гатовы бачыць Украіну ўдзельніцай Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам 18 чэрвеня ў Кіеве.

«Што да Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы, якая сфарміравана трыма дзяржавамі, вы ведаеце маё стаўленне да гэтага, і яно аналагічна пазіцыі Расіі і Казахстана — мы вельмі хацелі б, каб Украіна не проста супрацоўнічала, а была побач з намі ў Адзінай эканамічнай прасторы», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

На думку беларускага кіраўніка, «гэта будзе вельмі магутнае аб’яднанне».

«Я думаю, што з такім аб’яднаннем будзе лічыцца ўвесь свет. І гэта наша агульная пазіцыя, — падкрэсліў Лукашэнка. — А што да мяне асабіста, Украіна не чужая мне краіна, і я ўсё буду рабіць, як кіраўнік дзяржавы, каб падтрымліваць вельмі цесныя, сяброўскія, максімальна выгадныя для Украіны адносіны».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?