Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з іншымі актывістамі правялі роварны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча, паведамляе паведамляе радыё «Рацыя». Рэйд прайшош ўжо 4-ы год запар ў Варшаве па месцах, звязаных з імем генерала. Паведаміў арганізатар рэйду Анатоль Міхнавец: «Беларусы, якія жывуць у Варшаве, сёння праехалі традыцыйным шляхам з цэнтра Варшавы ад помніка дэ Голя на раён Саска Кэмпа, там, дзе загінуў Станісаў Булак-Балаховіч. Каля памятнай шыльды мы ўзгадалі яго хвілінай маўчання, пазней рушылі праз цэнтр Варшавы на Павонзкія могілкі, там дзе ёсць сімвалічная магіла генерала Булак-Балаховіча. Мы ехалі на роварах з бел-чывона-белымі сцягамі, і ў адным месцы сустрэлі беларускія аўтамабілі, якія нам пасігналілі. З добрымі ўражаннямі, без здарэнняў мы праехалі гэты маршрут».

Булак-Балаховіч загінуў 10 траўня 1940 года ў Варшаве. Па найбольш распаўсюджанай версіі, генерала Булак-Балаховіча, які не надаў ўвагі канспірацыі, у 1940 годзе агенты гестапа застрэлілі сярод белага дня ў цэнтры Варшавы. Цела генерала гестапаўцы вывезлі, дагэтуль незразумела, дзе і што з ім стала, адзначае Анатоль Міхнавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?