Першая ў Віцебску прыватная авіякампанія «Вітавія», здаецца, прайшла пункт незвароту - усё падраздзяленні холдынгу ліквідуюцца, а самалёты, сабраныя ў Чэхіі, прададзеныя.

У чэрвені 2011 года, была падпісаная інвестыцыйная дамова аб стварэнні на базе аэрапорта "Віцебск" авіятранспартнай кампаніі.

Аднак «Вітавія» не змагла расплаціцца за пабудаваныя ў пачатку 2012 года самалёты, а з мая таго ж года супрацоўнікі кампаніі перасталі атрымліваць заробак.

Паводле інфармацыі Міністэрства юстыцыі, рашэнне аб ліквідацыі ЗПУП «Вітавія» прынята 10 снежня 2012 года, а рашэнне аб ліквідацыі ЗПУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Вітавія Груп» - 10 студзеня 2013 года.

Каб даведацца лёс двух самалётаў Let L-410, пабудаваных для віцебскага паветранага флоту, «Народныя навіны Віцебска» звязаліся з «Aircraft Industries» і атрымалі ад прадстаўніка завода наступны адказ:

«Самалёты не былі праплачаны. Дагавор скасаваны, самалёты перададзеныя іншым заказчыкам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?