Шмат плакатаў прадстаўлена разам з аб’ектамі, з дапамогай якіх яны ствараліся.
Канцалярская кнопка з калбасы – аб’ект з плакату «жизнь – весёлая «штука».
Загнуты цвік, які быў выкарыстаны на плакаце Уладзімір Голубева «Руiна»
Туалетная папера «сачыла» за кожным.
Кавалак сала з плаката.
«Чароўная палачка»
Уладзімір Цэслер.
Першае, што бачыш, трапіўшы ў галерэю Саюза дызайнераў (Брылеўская, 14) — гэта стол з канцылярскімі кнопкамі, зробленымі з кілбасы, качан капусты з вечкам і безліч садавіны і агародніны.
Праходзіць некалькі секундаў, і ты разумееш, што усё гэта не проста ежа, а частка нейкай інсталяцыі. У галерэі Саюза дызайнераў адчынілася выстава «пастановачнага» плаката: «A posteriori: ад аб’екта да плаката, або Фота без шопа». Тэрмін «пастановачны» плакат не існуе, яго прыдумалі спецыяльна для выставы.
Беларускія дызайнеры прэзентавалі плакаты, зробленыя ў«да-фаташопны час». Большасць «пастановачных» плакатаў ствараліся пры канцы1980–1990 -х.
У тыя часы «
Без Цэслера на адкрыцці не абышлося. Ён мільгаў між натоўпу, задуменны, у шапцы, куртцы і швэдры колеру багны, трымаючы у руках кубак з нейкай вадкасцю.
Акрамя яго, на выставе былі і іншыя аўтары: Руслан Найдзен, Уладзімір Голубеў, Таццяна Гардашнікава, Сяргей Саркісаў, Уладзімір Цярэнцеў, Дзмітрый Сурскі і Ганна Мельнікава.
Адкрыццё праходзіла пад выступ саксафаніста,
Усе ахвотныя маглі не толькі дакрануцца да мастацтва, але і з’есці яго кавалак, што паспяхова і рабілі. Вялікая колькасць плакатаў прадстаўлена разам з рэальнымі аб’ектамі, якія з’яўляюцца непасрэднымі «героямі» плакатаў.«Адламаць табе кавалак кнопкі?» — пытаецца хлопец у сяброўкі. — «Гэта крамольшчына нейкая, я не магу дазволіць сабе з’есці частку мастацтва».
Сутнасць гэтага віда мастацтва ў тым, што аўтар выбірае просты прадмет (ежа, прадмет побыту ці нешта іншае) і, захоўваючы яго пазнавальнасць, вырабляе з яго мадыфікаваны аб’ект, які выклікае ўсмешку ці, наадварот, адштурхоўвае.Робячы аб’ект, аўтар узмацняе тыповыя якасці звыклага прадмета, дадае яму новую ўласцівасць або змяшчае ў ненатуральныя абставіны, і тым самым выходзіць за межы побыту і штодзённасці, стварае новае эстэтычнае прастору плаката, што дазваляе ярка і нестандартна раскрыць любую тэму.
«Вар’яцтва якое, як усё ж такі класна. Вось жывеш ты, жывеш і не бачыш, колькі рэчаў цікавых навокал і колькі ва ўсім сэнсаў, якія можна выкарыстаць», — дзеліцца са мной ўражаннямі хлопчык.
«Гэтая выстава пераважна рэтраспектыўная, але мы не абмяжоўваліся і прэзентавалі таксама сучасныя працы. Зараз усё можна зрабіць у фаташопе.Раней асноўнай прыладай працы творца былі рукі. Бралі рэч, складалі кампазіцыю і пасля рабілі здымак. Мы упершыню паказалі сымбіёз плакату і аб’екту. Новая форма і новая падача павінна зацікавіць людзей», — распавядае пра выставу Дзмітрый Сурскі арганізатар выставы і старшыня Саюза дызайнераў.
Людзей было шмат. Звычайны міжсабойчык быў разбаўлены шматлікай моладдзю, якая з асалодай разглядала плакаты і частавалася віном для лепшага ўспрымання мастацтва.
Кожны знайшоў нешта цікавае для свайго эстэтычнага густу.Цяжка было прайсці міма туалетнай паперы, якая нібыта «сочыць» за табой, не павесціся на заклікі «Купляйце беларускае» і «Працуй з імпэтам» Сурскага і не спыніцца перад загнутым цвіком на плакаце Уладзімір Голубева «Руiна», дазволіўшы сабе хвіліну рэфлексіі. Кожны плакат прыцягваў сваім нестандартным падыходам да бачання рэчаў, што кідала выклік і ўцягвала ў дыялог з сабой і тым, хто быў побач.
Былі і ахвяры.Ці то ад палкага абмеркавання, ці ўжо ад добрага віна, але спіна мужчыны скантактавалася з адной з прац і стала прычынай разбітай экспазіцыі.