Беларусь разлічвае на атрыманне пятага траншу ў памеры $440 млн. крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у красавіку. Аб гэтым паведаміў у сераду журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Паводле звестак міністра фінансаў, 28 сакавіка адбудзецца пасяджэнне Экспертнай рады Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, на якой будзе прынята рашэнне адносна рэкамендацый Рады фонду.

Дата пасяджэння Рады АКФ, якая будзе прымаць рашэнне па пытанні выдзялення Беларусі пятага траншу крэдыту, пакуль не вядома.

Такім чынам, працэдура ідзе, нягледзячы на тое, што яна, на жаль, выходзіць за рамкі прадугледжаных раней тэрмінаў, адзначыў Андрэй Харкавец.

Выдзяленне фінансавага стабілізацыйнага крэдыту Беларусі ў аб’ёме $3 млрд. было ўхвалена Радай АКФ 4 чэрвеня 2011 года. З улікам чацвёртага траншу ў цэлым краіне пералічана $2,12 млрд. са сродкаў названага крэдыту на мэты падтрымання плацежнага балансу і папаўнення міжнародных рэзерваў. У 2013 годзе краіна разлічвае атрымаць пяты і шосты траншы крэдыту па $440 млн. кожны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?