Так, на Віцебшчыне, якой кіруе доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Косінец, людзі ўжо атакуюць раёнкі лістамі з простым пытаннем: «Калі з’явіцца хірург-стаматолаг?» Прычым гаворка ідзе не пра нейкую маленькую пасялковую бальніцу. Цэнтральная раённая бальніца Расонскага раёна не мае хірурга-стаматолага.

«Здарылася так, што майму шасцігадоваму дзіцяці спатрэбілася тэрмінова выдаліць зуб. У цэнтральнай раённай бальніцы хірурга-стаматолага няма. Давялося абзваніць практычна ўсе паліклінікі Полацка, але ўсюды ў прыёме адмовілі. Нават у платным аддзяленні, аказваецца, працуюць толькі з падлеткамі ад 16 гадоў. Дзе ж тады можна выдаліць зуб, і, калі ў нас няма свайго доктара, да якой паліклінікі мы адносімся? Можа, трэба браць накіраванне? І калі ў Расонах з’явіцца хірург-стаматолаг?» — такі ліст апублікавала газета «Голас Расоншчыны».

Аказваецца, каб выдаліць зуб, з Расонаў трэба ехаць у Наваполацк або ў Віцебск. Ад Расонаў да Віцебска 150 кіламетраў, да Наваполацка — больш за 60. Як той казаў, дажылі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?