Уладальніца тытула «Міс штата Сіналоа — 2012», якая загінула ў перастрэлцы паміж ваеннымі і бандытамі ў горадзе Макарыта на захадзе Мексікі ў канцы лістапада, верагодна, сама страляла з аўтамата Калашнікава.
Па словах прадстаўніка Генеральнай пракуратуры краіны Энрыке Ферэгрына Табаада, на руках22-гадовай Марыі Суса Флорэс Гамес эксперты, правёўшы хімічны аналіз, выявілі сляды пораху.
Раней паведамлялася, што дзяўчына знаходзілася ў аўтамабілі разам з наркагандлярамі і выйшла з машыны ў разгар перастрэлкі са зброяй у руках. Прыгажуня загінула ад куль вайскоўцаў.
Марыя Суса Флорэс Гамес была застрэленая непадалёк ад роднага горада Гуамучыль, калі вайсковы патруль уступіў у сутыкненне з групай бандытаў. Улады лічаць, што кіраўнік бандытаў Орса Іван Гастэлум, які схаваўся пасля перастрэлкі, быў у блізкіх стасунках з загінулай каралевай прыгажосці.
0
0
0
0
0
0