Знайсці
09.05.2024 / 07:552РусŁacБел

Беспілотнікі ўдарылі па нафтабазе на Кубані: пачаўся пажар

Сёння ноччу ўлады Краснадарскага краю паведамілі пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтабазу ў вёсцы Юраўка пад Анапай.

Фота: Mash

Спачатку ўлады РФ паведамілі пра атаку шасці беспілотнікаў, у той жа час мясцовыя жыхары кажуць, што іх было прынамсі сем.

Сцвярджаецца, нібыта ўсе дроны былі знішчаныя сродкамі РЭБ, некалькі ўпала на тэрыторыі нафтабазы. У выніку пачаўся пажар і пашкоджаныя некалькі рэзервуараў.

Да ліквідацыі агню прыцягнута больш за 60 чалавек і 20 адзінак тэхнікі. Паведамляюць, што пацярпелых няма.

Украінскія войскі сістэматычна б'юць па нафтаперапрацоўчых аб'ектах Расіі. У пачатку красавіка СМІ паведамлялі, што такія атакі ўжо маглі вывесці з ладу больш за 15% іх магутнасцяў.

Чытайце таксама:

Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар

Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці

У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
Нафтабазу можна, НПЗ - нільзя !!!/адказаць/
09.05.2024
Байдуністы забаранілі Ўкраіне шкодзіць заводам НПЗ, а вось нафтабазы можна. Гэта каб перад выбарамі прэзідэнта кошты бензіну ў ЗЎА не падвысілісь. Якая маячня !
0
Юрась П/адказаць/
09.05.2024
Нафтабазу можна, НПЗ - нільзя !!!, НПЗ, нафтабазы, пылаючыя пердакі zэтнікаў- не важна. Галоўнае каб кожны дзень
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031