Знайсці
10.05.2024 / 00:2631РусŁacБел

Чаму санкцыі не ўплываюць на паводзіны Лукашэнкі і наколькі яны наогул эфектыўныя? Меркаванні эканамістаў

Беларусь ужо не першы год жыве ва ўмовах санкцый з боку заходніх краін. Частка з іх была ўведзена за фальсіфікацыю выбараў, гвалт і рэпрэсіі, але большасць — за саўдзел у вайне. Але што далі гэтыя санкцыі?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляхновіч: Пэўная карысць ад санкцый усё адно ёсць

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч лічыць, што, нягледзячы на тое, што санкцыі не змянілі рэпрэсіўных паводзін рэжыму Лукашэнкі, пэўная карысць ад іх усё адно ёсць.

«Да вайны беларускія нафтапрадукты можна было пастаўляць на прэміяльныя для беларускіх НПЗ рынкі: Украіну і ЕС. Цяпер гэтых рынкаў няма. У калійных угнаенняў дзякуючы санкцыям таксама няма доступу да еўрапейскага рынку.

Санкцыі моцна закранулі і іншыя галіны, напрыклад, вытворчасць драўніны. Так, фабрыкі працуюць, але яны цяпер вымушаны рэалізоўваць сваю прадукцыю не ў Польшчу і Літву, якія мяжуюць з намі, а адпраўляць яе ў Кітай, а гэты складаная і дарагая лагістыка.

Таксама падсанкцыйныя тавары даводзіцца прадаваць з вялікім дысконтам, бо пакупнікі ведаюць, што праз санкцыі Беларусь не можа прадаць іх камусьці іншаму.

Таму атрымліваецца, што калі мы будзем глядзець на колькасныя паказчыкі, то, магчыма, па іх Беларусь вярнулася на дакавідны ўзровень. Але ў маржынальным вымярэнні беларуская эканоміка атрымлівае менш»,

— тлумачыць Аляхновіч.

«Нафтавыя» раёны аказаліся ў спісе самых стратных

У якасці яскравага прыкладу Алесь Аляхновіч прыводзіць Мазырскі раён і горад Наваполацк, якія па выніках першых двух месяцаў гэтага года аказаліся ў спісе самых стратных раёнаў і гарадоў Беларусі.

«Гэта менавіта тыя два раёны, дзе месцяцца два нашыя НПЗ. Гэта паказвае, што санкцыі адчувальныя для беларускай эканомікі. Але так, яны не прывялі да змены палітыкі рэжыму Лукашэнкі».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

Чаму санкцыі не ўплываюць на палітыку Лукашэнкі?

Дарадца Ціханоўскай лічыць, што санкцыі не паўплывалі на Лукашэнку ў тым ліку праз тое, што ўводзіліся яны вельмі павольна і паступова.

«Большасць эканамічных санкцый была ўведзена не пасля выбараў у адказ на фальсіфікацыі і гвалт, а толькі пасля іншых падзей, якія закраналі інтарэсы міжнароднай супольнасці: прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, стварэння міграцыйнага крызісу, саўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Апроч гэтага, яны недастаткова сінхранізаваныя. Да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі на пачатку не далучылася Украіна, якая з’яўлялася вельмі важнай краінай для нашай эканомікі.

Дагэтуль не далучыліся і іншыя дэмакратычныя краіны, як, напрыклад, Індыя, Бразілія, Арменія, Грузія. Праз гэтыя краіны да 2022 года санкцыі можна было лёгка абыходзіць. Дастаткова згадаць экспарт нафтапрадуктаў ва Украіну і калійных угнаенняў у Бразілію і Індыю», — адзначае Аляхновіч.

Еўрапейская бюракратыя грае на руку рэжыму

Сярод іншых чыннікаў, чаму санкцыі не спрацавалі, эканаміст называе адсутнасць у Еўрасаюза, які ўзяў на сябе ролю лідара па вядзенні санкцыйнай палітыкі супраць рэжыму Лукашэнкі, паслядоўнага досведу і інструментаў вядзення міжнароднай палітыкі праз санкцыі.

«У ЗША такі досвед быў, таму амерыканскіх санкцый у свеце асцерагаюцца больш. Нават банкі Кітая, які палітычна сімпатызуе Расіі, асцерагаюцца другасных санкцый ад ЗША».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Апроч гэтага, на думку эксперта немалаважным застаецца той факт, што ЗША — гэта адна краіна, а не 27, як у выпадку з Еўрасаюзам. У ЕС больш складана нешта ўзгадніць і прыняць, бо трэба каб пагадзіліся ўсе краіны. Таму шмат часу сыходзіць на тое, каб знайсці палітычны кампраміс.

Іншай прычынай, па якой санкцыі не даюць таго эфекту, на які многія маглі разлічваць, эканаміст называе праблемы з іх імплементацыяй.

«Ніхто асабліва не сачыў за іх выкананнем, прынамсі так было раней. Толькі з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне іх выкананне пачалі лепей адсочваць».

Аляхновіч не выключае, што калі б Беларусь не стала краінай-суагрэсарам і не было б вайны, то, магчыма, і надалей ніхто асабліва не сачыў бы за іх выкананнем.

«Беларусь, на жаль, не настолькі прынцыпова важная краіна для ЕС і ЗША. Але ў сувязі з тым, што санкцыі дзіравыя не толькі для Беларусі, але і для Расіі, еўрапейцы і амерыканцы пачынаюць больш пільна сачыць і за Беларуссю, бо ў іх усё ж такі ёсць жаданне дапамагчы Украіне», — кажа Алесь Аляхновіч.

Эксперт лічыць, што ў барацьбе з абыходам санкцый важную ролю адыгрываюць беларускія і замежныя журналісты-расследавальнікі, якія дапамагаюць выкрываць пралазы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Да дыялогу праз санкцыі

Тым не менш, нягледзячы на адсутнасць чаканых вынікаў ад уведзеных санкцый, Аляхновіч лічыць, што Захад павінен працягваць выкарыстоўваць гэты механізм ціску на рэжым. У тым ліку праз тое, што наяўнасць санкцый дае прастору для дыялогу.

«У Лукашэнкі ёсць закладнікі, а ў заходняга свету ёсць санкцыі, таму ёсць аб чым дамаўляцца, бо калі б іх не было, то Захад не меў бы легальных рычагоў уплыву на рэжым», — адзначае эксперт.

Дарадца Ціханоўскай мяркуе, што ва ўмовах, калі Лукашэнка быў бы гатовы дыстанцыянавацца ад Расіі, зладзіць амністыю, спыніць рэпрэсіі, то Захад пайшоў бы насустрач. Напрыклад, у адказ на такія дзеянні з боку рэжыму магла б адбыцца замарозка санкцый.

Аляхновіч упэўнены, што для больш эфектыўнага ціску на Лукашэнку Захаду трэба не ўводзіць новыя санкцыі, а сачыць за выкананнем ужо існуючых, паколькі самыя адчувальныя абмежаванні, якія рэальна можна было ўвесці, ужо ўведзеныя. Таму асноўнае пытанне на думку эксперта ляжыць менавіта ў іх імплементацыі.

«Пачынаючы з 2021 года, санкцыі застаюцца адзіным легальным інструментам ціску на рэжым. Бо калі ў 2020-м можна было ажыццяўляць унутраны ціск, то цяпер апроч санкцый з легальных і дзейных метадаў нічога не застаецца», — лічыць эксперт.

Рэжым існуе на падтрымцы Расіі

Яшчэ адным важным фактарам, які тлумачыць, чаму беларускі рэжым не мяняе сваіх паводзінаў, Аляхновіч называе падтрымку з боку Расіі.

«Рэжым можа разлічваць на падтрымку Крамля. Калі б не было гэтай велізарнай падтрымкі з боку Расіі ў выглядзе танных энерганосьбітаў, рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу, замоваў на беларускую вытворчасць і г.д., то Лукашэнку было б значна складаней».

Атрымліваецца, што, калі Лукашэнка нешта страціць на заходнім кірунку, яму зноў дапаможа Пуцін, бо ў яго па-ранейшаму ёсць такія магчымасці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Valery Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

«Таму свету лепш засяродзіцца на санкцыях у дачыненні да Расіі. Гэта Расійская Федэрацыя непасрэдна ўдзельнічае ў вайне і фінансуе рэжым Лукашэнкі.

Чым менш у Крамля будзе сродкаў на падтрымку беларускага рэжыму, тым больш плёну будзе ад тых абмежаванняў, якія ўжо ўведзеныя ў дачыненні да Беларусі», — лічыць Аляхновіч.

Лузгіна: Любая эканоміка прыстасоўваецца

Памылкова лічыць, што санкцыі прыводзяць да поўнага калапсу эканомікі, заўважае эксперт BEROC Анастасія Лузгіна.

«Такіх прыкладаў няма. Эканоміка Расіі, на якую накладзена значна больш абмежаванняў, чым на Беларусь, працягвае працаваць. Эканоміка Ірана, які дзесяцігоддзямі жыве ў рэжыме шматлікіх санкцый, таксама працуе. У абодвух выпадках санкцыі не прывялі да пастаяннага глыбокага крызісу, які некаторыя маглі чакаць. Тое ж самае адбываецца і ў выпадку з Беларуссю», — адзначае эксперт.

Любая эканоміка прыстасоўваецца да санкцый. І калі ў 2022 годзе ў Беларусі сапраўды назіраўся эканамічны спад, зніжэнне ВУП на 4,7%, то ўжо ў 2023 годзе адбыўся аднаўленчы рост.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым калі б не было санкцыйных абмежаванняў, то эканамічная сітуацыя ў краіне была б лепшай. Было б большае акно магчымасцяў для развіцця.

Таксама эксперт адзначае, што санкцыі маюць другасны эфект, паколькі ад іх пакутуюць і тыя сектары эканомікі, у дачыненні да якіх абмежаванні не ўводзіліся.

«Яскравы таму прыклад — ІТ-сектар. Адносіны Захаду да Беларусі і санкцыі ў банкаўскай сферы вельмі адмоўна адбіліся на беларускім ІТ».

Уздзеянне на эканоміку аказваюць і іншыя дзеянні заходніх краін, якія не адносяцца да прамых санкцый. Напрыклад, закрыццё часткі пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

«Многія не заўважаюць, каб сітуацыя моцна пагоршылася»

Стаўленне ў людзей да санкцый неадназначнае.

«Ад абмежаванняў пакутуюць некаторыя віды бізнэсу, сталі недаступнымі або больш дарагімі некаторыя звыклыя раней віды тавараў. Няма авія– і чыгуначных зносін з Еўропай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але многія не заўважаюць, каб нешта моцна пагоршылася. Так, было падзенне ў 2022 годзе, якое было адноўлена за кошт прыстасавання эканомікі. Рэальныя заробкі растуць, ВУП расце, але гэты рост усё роўна не такі высокі, якім ён мог бы быць, калі б не санкцыйныя абмежаванні».

Каб санкцыі мелі задушлівы эфект, яны як мінімум павінны быць глабальнымі, разважае Анастасія Лузгіна. У такім выпадку эканоміку будзе немагчыма пераарыентаваць на іншыя краіны. Але такога роду санкцый, каб іх уводзілі і прытрымліваліся ўсе краіны свету, не існуе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Даніла Луцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
14
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
32
2
А на самом деле/адказаць/
10.05.2024
СССР развалілі нацыянальныя рухі, Ой.... Смех у зале... Народеыя фраеты таму і пашсталі адначасова, бо СССР здыхаў. А не раней. Калі народныя франты, то чаго чакалі ііне развальвалі раней? Жстонеія абвясціла незалежнасць ў 1988 годзе? А Венгрыя ў 1957, а Чэхаславаччына ў 1968. І што? Бо тады яшчэ СССР не думаў здыхаць. І было плявпць на "франты", якіх і ў праекце не было. А вось калі Рональд Рэйган ўдолей дамоаіцца ў араьамі і цана на нафту рузеула + санкцыі на тэхналогіі, абмежаванне знешняга гандлю, вось тады пачаўся калапс. Але калі б Еўропа і ЗША і далей кармілі каммуністаў, што цяпер патрабуе Пазьняк, то Маскоўская Імперыя дагэтуль трымала бы 5-ці мільенную армію, штампавала зброю і ваявала па ўсёй Планеце.
1
А на самом деле/адказаць/
10.05.2024
Freddy , здох, там дзе насамрэч спрацавалі Народныя Франты так, як і павінны працаваць Народныя Франты - дамовіцца з усімі дзеля Незалежнасці. А там дзе Народны Фронт зрабілі забаўкай вузкага кола людзей, пачаоі грамадзянскую вайну са сваімі "недастаткова ідэальнымі грамадзянамі", там ідэю нацыянальнага адраджэння закапалі на 30 год. І прайграўшыя старпёры дагжтуль лямантуюць, калі людзі на Радзіме бяруцца яе адкопваць.
1
А на самом деле/адказаць/
10.05.2024
удивительно, почему Пазьняк со товарищи требует отмены санкций, в результате чего деньги и оружие потекут в Москуву рекой, но при этом вроде как призывает беларусов вступать в ВСУ. Это как? Беларуских патриотов на войну, а Москве побольше средств и вооружений? Странно, до сих пор не требует ленд-лиз для Москвы и Минска, как было во 2 Мировую.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031