Знайсці
21.04.2024 / 18:172РусŁacБел

У Германіі панэльныя дамы часоў ГДР прызналі помнікамі архітэктуры

Такіх будынкаў у краіне застаецца ўсё менш.

Фота: BILD

У некалькіх гарадах Германіі помнікамі архітэктуры прызналі панэльныя шматпавярховікі, пабудаваныя ў часы сацыялізму.

Серыя панэльных дамоў WBS 70 была распрацавана ў ГДР у 1970 годзе. У дамах, пабудаваных па гэтым праекце, да 1990 года здалі ў эксплуатацыю 1,3 мільёна кватэр, у многіх гарадах з'явіліся асобныя спальныя мікрараёны, цалкам забудаваныя тыпавымі панэлькамі, распавядае BILD.

Фота: BILD

Пасля аб'яднання Германіі панэльныя дамы паступова зносіліся або мадэрнізаваліся. На сённяшні дзень засталося не так шмат арыгінальных панэлек. Калі 30 гадоў таму лічылася неймаверным называць такія дамы архітэктурнымі каштоўнасцямі, то цяпер працэс запушчаны.

Помнікамі архітэктуры прызналі цэлыя панэльныя мікрараёны ў Растоку, Дрэздэне, Геры, Галле і Бернау.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3
2
Штазі/адказаць/
21.04.2024
А берлінскі мур, не?
0
Архівэктар/адказаць/
21.04.2024
Во як, атрымліваецца ў нас палова Мінска жыве ў “помніках архітэктуры”
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031