16 снежня Лявон Вольскі выступіць з праграмай «Белая яблыня грому», падчас якой заспявае і новыя песні.

«Белая яблыня грому» — праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэзентаваў музыка яе ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры.

Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Мінск».

— Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, — кажа Лявон Вольскі. — Але камерны тэатр — выдатнае месца для такіх імпрэзаў… Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта, Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая.

На канцэрце Вольскі абяцае заспяваць акрамя вядомых песень і новыя, на словы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса і ўласныя.

На канцэрт запрошаны народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін,

чый верш і даў назву ўсёй праграме музыкі — «Белая яблыня грому».

Чакаецца таксама ўдзел паэта Генадзя Бураўкіна і перакладчыка Васіля Сёмухі.

«Белая яблыня грому». 16 снежня (чацвер) а 19.00. КЗ «Мінск»

Квіткі (017) 280-15-10, (029) 655-55-96. www.soundline.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?