У мінулую пятніцу адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі А. Лукашэнкі і палкоўніка ГРУ Уладзіміра Квачкова, абвінавачанага калісьці ў замаху на Чубайса.

Сустрэча прайшла ў закрытым ад прэсы рэжыме.

Паводле інфармацыі «Расейскай службы навін», пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком Квачкоў выступіў на афіцэрскім сходзе, дзе заявіў, што

«Расія страціла здольнасць да ўзброенай абароны сваёй дзяржаўнасці. Страта гэтай здольнасці выкліканая не паразай на палях бітваў, а здрадай кіроўнага дзяржаўнага пласта», а таксама абвінаваціў першых асобаў краіны ва ўсталяванні «ліберальна-нацысцкай дыктатуры».

Уладзімір Квачкоў — палкоўнік ГРУ Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі ў адстаўцы.

У 2005 быў арыштаваны па абвінавачанні ў замаху на кіраўніка РАТ ЕЭС Расіі Анатоля Чубайса. У жніўні 2009 прысяжныя вынеслі апраўдальны вердыкт.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», слова Квачкову дала беларуская ўрадавая газета «Рэспубліка». Інтэрв’ю суправаджалася хвалебнымі водгукамі пра Квачкова як «выдатнага сем’яніна і патрыёта сваёй Айчыны». Квачкоў у ёй хваліць беларускі рэжым і наракае на расійскі: «Абсалютнай большасці карэнных народаў Расіі становяцца відавочнымі наступствы 20-гадовагаліберальна-нацысцкага акупацыйнага кіравання сусветнай закулісы: духоўны свет Расіі падвергнуты гвалту, краіна разрозненая, золатавалютныя запасы вывезеныя на Захад».

Пазней у сераду з'явіліся паведамленні, у якіх і Аляксандр Лукашэнка, і палкоўнік Квачкоў факт сустрэчы абверглі. Аднак, пацвярджаецца факт сустрэчы Квачкова з афіцэрамі Узброеных сіл Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?