Для гэтага ў іх павінна быць сур'ёзнае або невылечнае захворванне, якое выклікае невыносныя пакуты. Каб прайсці працэдуру эўтаназіі, чалавеку трэба будзе накіраваць два запыты з інтэрвалам не менш за 15 дзён.

Закон мяркуе, што эўтаназія можа быць альбо праведзена доктарам, альбо чалавек можа сам правесці працэдуру пры дапамозе асістэнта. Дакумент пакідае за дактарамі права адмовіцца ад працэдуры.

Чакаецца, што закон уступіць у сілу ў чэрвені.

Іспанія стала шостай краінай у свеце і чацвёртай у Еўропе, якая легалізавала эўтаназію. Да гэтага гэта зрабілі Бельгія, Люксембург, Нідэрланды, Канада і Калумбія. Эўтаназія таксама дазволена ў некаторых штатах ЗША, нагадвае meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0