Двое падлеткаў 16 і 17 гадоў збілі свайго 17-гадовага аднагрупніка проста ў навучальнай установе, піша «Дняпровец»

Юнак адмовіўся аддаць сваю шапку хуліганам. Гэта і паслужыла асноўнай прычынай для збіцця. Хлопцы пачалі збіваць аднагрупніка ўсім, што траплялася пад руку: малаток, гаечны ключ і нават металічная труба.

Траўмы хлопца абмежаваліся шматлікім сінякамі.

СК завёў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Хлопцам, што нападалі, пагражае ад трох да пяці гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0