Зорка камедыі «Адзін дома» Маколей Калкін у 2019 годзе зменіць імя на Маколей Маколей Калкін Калкін.

Зорка папулярнай камедыі «Адзін дома» вырашыў змяніць другое імя Карсан і прапанаваў прыхільнікам выбраць новае з некалькіх варыянтаў. Акцёр апублікаваў пяць нечаканых версій: непасрэдна Маколей Калкін, Шарк Уік (Shark Week — па назве тэлешоў), Кіран (імя яго брата), ЗэМакРыбІзБэк (TheMcRibIsBack — па назве вядомага мема) і Паблісіці Стант (Publicity Stunt — у перакладзе «самапіяр»). За першы варыянт, што дублюе яго асноўнае імя, прагаласавала больш за 60 тысяч чалавек.

Калкін застаўся задаволены выбарам фанатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0