Вашынгтон гатовы змякчыць санкцыі супраць Расіі пры выкананні Мінскіх пагадненняў, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
«Мы будзем судзіць аб намерах Расіі і сепаратыстаў па іх дзеяннях, а не па словах», — заявіў Кэры.
Паводле яго слоў, ЗША разлічваюць на поўнае спыненне агню на ўсходзе Украіны, а таксама вывад усіх замежных салдат і ўзбраенняў з тэрыторыі краіны, поўнае аднаўленне ўкраінскага кантролю над міжнароднай мяжой і вызваленне закладнікаў.
Кэры таксама заклікаў усе бакі канфлікту ва Украіне ўстрымацца ад ваенных дзеянняў да пачатку дзеяння рэжыму спынення агню 15 лютага.





