Сёння ў Мінску адкрылася XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-ярмарка.
Сёлета выстава пераехала з традыцыйнага павільёна па вуліцы Я.Купалы ў былы павільён «Мінскэкспа» на праспекце Пераможцаў, 14.
У адкрыцці выставы апроч іншых узялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, старшыня Саюза пісменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
На выставу завітала і Лідзія Ярмошына.
Галоўнай тэмай беларускага стэнда стала 70-годдзе перамогі ў ВАВ. З гэтай нагоды ўся плошча стэнду прасякнута тэматыкай патрыятызму ў яго дзяржаўным разуменні. БРСМ арганізаваў выставу фатаграфій, прысвечаную перамозе і ветэранам. Цэлую секцыю яе займаюць фатаздымкі Лукашэнкі.
Спецыяльна да выставы прымеркавалі конкурс патрыятычных плакатаў.
Лілія Ананіч і міністр абароны Андрэй Раўкоў віншуюць пераможцаў конкурса.
Ганаровы госць 2015 года — Кітай. Павільён гэтай краіны займае цэнтральную частку экспазіцыі.
Стэнд КНР.
Ананіч і Бузоўскі пагарталі кнігу «Беларусь вачыма кітайцаў».
Абед супрацоўніка кітайскага павільёна.
Традыцыйна вялікі стэнд быў і ў Расіі. Ён таксама быў прысвечаны перамозе ў ВАВ і вялікай ролі СССР у ёй. Людзі ў форме чырвонаармейцаў пілі шампанскае і раздавалі георгіеўскія стужкі.
Стэнд Расійскай Федэрацыі.
Расійскія выдавецтвы прывезлі надзіва многа эзатэрычнай і псеўданавуковай літаратуры — відаць, яна карыстаецца попытам.
Біяграфія Рамзана Кадырава.
Магніты з выявай «Вожыка ў тумане».
Стэнд незалежнага беларускага выдання «Тэхналогія» быў аформлены стужкай з народным арнаментам і выявай цмока.
Другі стэнд «Тэхналогіі» размешчаны на ніжнім узроўні комплекса.
Самым інтэрактыўным стэндам, як і ў мінулы раз, стаў стэнд ЗША. Там можна пагуляць у настольныя гульні.
На стэндзе можна прайсці віктарыну на веды аб ЗША.
3D-ручка, якой можна маляваць аб'ёмныя «малюнкі». На стэндзе ЗША можна паглядзець, як працуе 3D-прынтар.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд традыцыйна закрануў праблему свабоды слова ў Беларусі і выказаў спадзеў, што амерыканцы таксама возьмуць удзел у святкаванні перамогі ў ВАВ у Беларусі.
Выдавец Зміцер Колас.
Стэнд «Белкнігі», размешчаны на ніжнім узроўні.
Французскі стэнд прапануе надзвычай выгадны курс.
Стэнд Украіны.
Выстава старых беларускіх кніг.
Стэнд Венесуэлы не радуе вялікай разнастайнасцю кніг.
Венесуэльскія вайскоўцы.
Стэнд часопіса «ARCHE Пачатак».
Стэнд Паліграфічнага камбіната імя Я.Коласа.
Стэнды замежных дзяржаў — напрыклад, Нямеччыны — актыўна выкарыстоўваюць беларускую мову ў афармленні.
Багата ўпрыгожаны стэнд Ірана.
Іранцы зрабілі ўпор на свае навуковыя дасягенні: па перыметры стэнда былі расстаўленыя бюсты вядомых персідскіх навукоўцаў, а на маніторы дэманстраваўся фільм аб ролі жанчын у навуцы Ірана.
Стэнд выдавецтва Беларускага экзархата.
Кнігі на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
«Беларускі дом друку» ладзіў аўтограф-сэсіі з зоркамі тэлебачання.
Беларускамоўная дзіцячая літаратура на стэндзе «Мастацкай літаратуры».
Стэнд Сірыі.





