Reuters.com
У Марсэлі (Францыя) невядомыя абстралялі паліцэйскіх з аўтаматаў Калашнікава. Паліцэйскі спецназ цяпер знаходзіцца на месцы здарэння.
Французскія СМІ таксама адзначаюць, што інцыдэнт адбыўся напярэдадні візіту ў Марсэль прэм'ер-міністра Францыі Мануэля Вальса.
Мясцовыя жыхары паведамілі аб стрэлах у паветра з аўтаматаў Калашнікава, адзначае TheLocal.FR.
«Людзі, узброеныя аўтаматамі Калашнікава, стралялі ў кірунку паліцэйскага аўтамабіля», — цытуе Reuters словы прадстаўніка дэпартамента Буш-дзю-Рон.
Няма таксама дакладнай інфармацыі, у якім кірунку вялася стральба і колькі было ўзброеных людзей. Розныя французскія СМІ паведамляюць пра тое, што ўзброеных людзей было ад 5 да 10.
Журналісты таксама ўказваюць на той факт, што стральба ў Марсэлі раздалася за некалькі гадзін да візіту ў горад прэм'ера Францыі Мануэля Вальса. Яго візіт быў звязаны як раз з тым, што мясцовыя ўлады павінны былі паведаміць аб зніжэнні злачыннасці ў рэгіёне.





