Delfi.lt

Delfi.lt

22 студзеня краіна будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту і цёплых паветраных мас з Польшчы, таму чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом.

Месцамі туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -5°С па паўночным усходзе да + 1°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём -2.. +3°С.

23-24 студзеня надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якія змяшчаюцца з Украіны. Час ад часу будуць ісці ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі згусцяцца туманы, магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 2, максімальная днём ад -3 па поўначы да 4 па поўдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?