Пра гэта паведамляецца ўпрэс-рэлізе , размешчаным на сайце Міністэрства гандлю Беларусі. Прычына — магчымая наяўнасць у ім узбуджальнікаў — вострых кішачных інфекцый — сальманел.
У
Па наяўнай інфармацыі шакаладны парашок Nestlé Nesquik распаўсюджваўся на тэрыторыі ЗША, разам з тым не выключаецца магчымасць паступлення яго ў іншыя краіны.
ТАА «Нестле Расія» сцвярджае, што гэтае адкліканне шакаладнага хуткарастваральнага напою
распаўсюджваецца толькі на рынак ЗША, бо дадзены прадукт, выраблены ў ЗША, на рынкі Еўропы і краін СНД не пастаўляецца.Асаблівую ўвагу кампанія звяртае на тое, што крыніцай магчымага заражэння мог з’яўляцца карбанат кальцыя, які не ўваходзіць у рэцэптуру напою, прызначанага для вытворчасці і рэалізацыі на тэрыторыі .
Тым не менш, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прапанавана прыняць меры па недапушчэнні абароту і канфіскацыі ў выпадку выяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступнай прадукцыі:
Шакаладны парашок Nestlé Nesquik, выраблены ў пачатку кастрычніка 2012 года і расфасаваны ў каністры па 10,9, 21,8 і 40,7 унцый (унцыя ~ 30 мл.). Тэрмін прыдатнасці — кастрычнік 2014.
0
0
0
0
0
0