30 лістапада, хоць і не ў трэці чацвер, як належыць, а ў пятую пятніцу месяца, Бажале нуво прыбыла ў Беларусь. У Мастацкім музеі адбылося свята Бажале нуво, традыцыйнага французскага маладога віна, вырабленага з вінаграду гатунку гамэ.

Афіцыянты рыхтуюць дэгустацыю Бажале нуво.

Афіцыянты рыхтуюць дэгустацыю Бажале нуво.

Свята маладога французскага віна Бажале нуво адбылося ў «Парыжскай кавярні» ў Мастацкім музеі ў Мінску.

Свята маладога французскага віна Бажале нуво адбылося ў «Парыжскай кавярні» ў Мастацкім музеі ў Мінску.

Выступ студэнтак факультэта французскай мовы МДЛУ.

Выступ студэнтак факультэта французскай мовы МДЛУ.

Амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры адкаркаваў першую бутэльку Бажале нуво. Справа ад Рэнэры — самелье Аляксей Міхальчык.

Амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры адкаркаваў першую бутэльку Бажале нуво. Справа ад Рэнэры — самелье Аляксей Міхальчык.

Сапраўдная дэгустацыя адбываецца ў тры этапы: спачатку ацэнка колеру, затым водару і толькі ў канцы — смаку.

Сапраўдная дэгустацыя адбываецца ў тры этапы: спачатку ацэнка колеру, затым водару і толькі ў канцы — смаку.

Мішэль Рэнэры падпісаў бутэльку віна, якую затым прадалі з аўкцыёну.

Мішэль Рэнэры падпісаў бутэльку віна, якую затым прадалі з аўкцыёну.

Дэгустацыя пачалася.

Дэгустацыя пачалася.

Дэгустацыя пачалася.

Дэгустацыя пачалася.

Пераможца аўкцыёну заплаціў 1 100 000 рублёў за бутэльку з аўтографам Рэнэры. Усе грошы будуць накіраваны на развіццё музея.

Пераможца аўкцыёну заплаціў 1 100 000 рублёў за бутэльку з аўтографам Рэнэры. Усе грошы будуць накіраваны на развіццё музея.

Пасля афіцыйнай часткі, госці перайшлі ў «Парыжскую кавярню», дзе іх чакалі спевы па-французску ды працяг банкету.

Пасля афіцыйнай часткі, госці перайшлі ў «Парыжскую кавярню», дзе іх чакалі спевы па-французску ды працяг банкету.

Мішэль Рэнэры быў сапраўднай зоркай вечара.

Мішэль Рэнэры быў сапраўднай зоркай вечара.

За невялікія грошы можна было замовіць свой партрэт маладым беларускім мастакам.

За невялікія грошы можна было замовіць свой партрэт маладым беларускім мастакам.

Была і сапраўдная мім.

Была і сапраўдная мім.

Імпрэза ад міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатро».

Імпрэза ад міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатро».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі музей, амбасада Францыі, Беларуская асацыяцыя настаўнікаў французскай мовы, а таксама міжнароднае грамадскае аб’яднаннем «Тэатро». Дарэчы, свята віна было праведзена ў рамках выставы «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», бо віно — неад’емная частка культуры Францыі, якая стала другой радзімай для Марка Шагала, Хаіма Суціна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча.

Аматараў віна сабралося няшмат. Мабыць, цана на квіток 150 тысячаў — была завысокай для беларусаў. Але тых, хто ўсё ж прыйшоў, чакала маса цікавостак: гэта і выступ вучаніц факультэта французскай мовы МДЛУ, і імпрэза ад «Тэатро», і дэгустацыя Бажале нуво — віна, якое, па словах беларускага самелье Аляксея Міхальчыка, вельмі цяжка дастаць у Беларусі.

Сапраўднай «зоркай» вечара стала з’яўленне амбасадара Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнэры. Яму выпаў гонар адкаркаваць першую бутэльку Бажале нуво. Як высвятлілася, Мішэль Рэнэры прывёз з сабой свой, французскі штопар, але вырашыў скарыстацца наяўным беларускім. У выніку, як у той «Брыльянтавай руцэ», выйшла тэхнічная замінка. Адкаркаваць бутэльку ўдалося не адразу: Рэнэры і Міхальчык, які яму дапамагаў, наракалі на нязручную бутэльку, а канферансье — на штопар.

На этыкетцы другой бутэлькі Рэнэры пакінуў свой аўтограф, і яе амаль адразу прадалі на імправізаваным аўкцыёне. Пераможца заплаціў 1 100 000 рублёў. Усе грошы пойдуць у фонд музея.

Свята Бажале нуво — выдатны прыклад, калі добры маркетынг можа выратаваць нават не вельмі якасны прадукт. Справа ў тым, што з вінаграду «гамэ», які традыцыйна вырошчваюць у вобласці Бажале ў Бургундыі, віно атрымліваецца «так сабе». У адрозненне ад сваіх «калег» з Бургундыі ды Бардо, Бажале нуво не прыстасавана для вытрымкі, дрэнна захоўваецца ды амаль не мае ў сваім складзе танінаў. У той жа час Бажале нуво хутка выспявае, мае лёгкі прысмак з ягаднымі ды фруктовымі адценнямі ды смачнае зусім маладым, адразу пасля завяршэння ферментацыі.

Кемлівыя вінаробы Бажале ператварылі мінусы ў плюсы, а плюсы — у яшчэ большыя плюсы і заснавалі свята маладога віна Бажале нуво. Бажале нуво спраўляюць у трэці чацвер лістапада. Менавіта гэтым днём, пасля 12-й ночы, віно трапляе ў продаж. Гэты дзень устаноўлены спецыяльным законам. Сёння Бажале нуво святкуюць больш чым у 100 краінах свету. Францыя прасоўвае сваю культуру. Як сказаў «Нашай Ніве» Аляксей Міхальчык, Бажале нуво вырабляецца ўдвая больш, чым любых іншых вінаў Бардо ці Бургундыі, але праз сваю шалёную папулярнасць ды невялікую цану гэтае віно доўга не застойваецца на прылаўках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?