На Віцебшчыне затрымалі групу браканьераў. Яны палявалі нават з верталёта

19 чалавек затрымалі сілавікі з дапамогаю спецназа за браканьерства, незаконны абарот агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

28.03.2024 / 11:04

Паводле МУС, падазраваныя незаконна палявалі з выкарыстаннем верталёта ў Віцебскай вобласці, падчас аднаго з такіх паляванняў якой забілі чырвонакніжнага бурага мядзведзя.

Пры ператрусах па месцы жыхарства затрыманых канфіскаваныя агнястрэльная зброя, боепрыпасы, спецыяльныя прыстасаванні, аўтатранспарт, якія выкарыстоўвалі пры незаконным паляванні. 

Распачата крымінальная справа за незаконнае паляванне з выкарыстаннем паветранага транспартнага сродку, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

У Гомельскім раёне адстрэл бяздомных сабак даручылі паляўнічым

Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі

Nashaniva.com