У ЗША абваліўся аўтамабільны мост пасля таго, як у яго ўрэзаўся кантэйнеравоз

У Балтыморы, штат Мэрылэнд абрынуўся аўтамабільны мост працягласцю 3 км пасля таго, як у яго урэзалася вялікі кантэйнеравоз.

26.03.2024 / 10:47

Пра пацярпелых пакуль невядома, але ў вадзе маглі апынуцца людзі. 

Мост, названы ў гонар аўтара тэксту гімна ЗША Фрэнсіса Скота Кі, зʼяўляецца часткай кальцавой аўтамагістралі, якая праходзіць вакол Балтымора.

Чытайце таксама:

«Я ўпершыню ў жыцці ўбачыў пісталет каля сваёй галавы». Беларуса абрабавалі ў Буэнас-Айрэсе

Басіст «Дзецюкоў» паламаў дзве нагі, але ўсё магло скончыцца яшчэ горш

Бацька ў Польшчы выклікаў паліцыю на 4-гадовую дачку. Ён паведаміў ім пра хатні гвалт

Nashaniva.com