Як паведамляе ostrow24.tv, калі бацька гуляў з чатырохгадовай дачкой, тая ўкусіла яго. Заўвагі, што так рабіць нельга, яна не ўспрымала ўсурʼёз. Паколькі да дачкі не даходзіла, што так рабіць нельга, мужчына вырашыў паведаміць пра гэта па нумары службы экстраннай дапамогі аб хатнім гвалце. 

Паліцыянты, што прыехалі на выклік, са здзіўленнем высветлілі, што ахвярай хатняга гвалту стаў бацька, а нападнік — 4-гадовая дзяўчынка. Бацька патлумачыў ім, што разлічвае на іх і што самыя сапраўдныя паліцыянты змогуць паўплываць на выхаванне яго дачкі. 

Дачка, на шчасце, як піша выданне, не была арыштаваная, таксама не была рэалізаваная працэдура сіняй карты (хатні гвалт), як і не было накладзена штрафу на бацьку за неабгрунтаванае паведамленне. Паліцыянты патлумачылі дзяўчынцы, што так рабіць нельга. Па іх словах, гэта быў такі першы выклік у іх працы.

Чытайце таксама:

«Сын ведае, што дзяўчынкі любяць падарункі». Беларусы спрачаюцца ў тыктоку, ці трэба даваць школьніку грошы на спатканне

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода

«Мама, тата, мне нудна!»

Клас
31
Панылы сорам
15
Ха-ха
57
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
2