Сталі вядомыя лічбы па хатнім гвалце ў Брэсцкай вобласці. Яны ўражваюць

Брэсцкая міліцыя апублікавала лічбы па хатнім гвалце ў вобласці. Паводле сілавікоў, у 2023 годзе ў аператыўна-дзяжурныя службы паступіла больш за 9000 заяў і паведамленняў аб здзяйсненні правапарушэнняў у сферы хатняга гвалту.

13.02.2024 / 15:57

То-бок, кожную гадзіну толькі ў Брэсцкай вобласці ў міліцыю паступаў званок са скаргай на хатні гвалт, пры тым што ахвяры часта не робяць гэтага.

Таксама на тэрыторыі вобласці ў 2023 годзе здзейснена 35 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы хатняга гвалту — 12 забойстваў і 23 факты наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

У Беларусі да гэтага часу няма закону пра хатні гвалт. У выніку паслявыбарных зачыстак грамадскіх арганізацый у Беларусі амаль не засталося арганізацый, якія займаюцца праблемай хатняга гвалту.

Чытайце таксама:

«Зрабіце так, каб ён не скардзіўся». У іркуцкай калоніі загінуў вязень, які выступаў пацярпелым па справе аб катаваннях

«Спачатку сказала пра цяжарнасць, а потым нібыта здзейсніла суіцыд». Мужчыны — пра абʼюз з боку дзяўчат

У Шчучыне раскрылі забойства 24-гадовай даўніны

Nashaniva.com