Падазраваны ў следства быў і чвэрць стагоддзя таму, і сляды на месцы злачынства ён пакінуў. Але даказаць ягоную датычнасць да забойства даступныя ў той час тэхніка-крыміналістычныя сродкі не дазволілі, таму ад гэтага чалавека мусілі адступіцца. Але з поля гледжання яго не выпускалі.

«За падазраваным увесь гэты час вёўся кантроль, — расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Іван Раманоўскі. — У 2023 годзе зламыснік — жыхар горада Шчучына — здзейсніў замах на забойства мужчыны, з якім ён сумесна распіваў спіртныя напоі. А паколькі раней быў выяўлены і канфіскаваны генетычны адбітак з адзення забітага ў 2000-м, гэты след вырашылі супаставіць з ДНК падазраванага. І сляды супалі».

Падобная генетычная ідэнтыфікацыя стала даступнай для сілавікоў у Беларусі не так даўно, у 2000 годзе такой тэхналогіі яшчэ не было. Акрамя таго, міліцыя яшчэ раз правяла працу сваякоў і знаёмых забітага, зноўку апытала сведак. У выніку фігурант цалкам прызнаў сваю віну па злачынстве 24-гадовай даўніны. У канцы снежня крымінальная справа перададзена ў суд.

Вядома, што арыштаваны мужчына неаднаразова судзімы, нідзе не працуе. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Раскрылі забойства касіркі мінскага абменніка 14-гадовай даўніны

Парэшткі мінскага бізнэсмена знайшлі праз 25 гадоў пасля яго знікнення

Стала вядома, якіх злачынстваў у Беларусі ў 2023 было найболей

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0