«А Санту дзе згубілі?» Пару аленяў заўважылі ў цэнтры Беразіна

У ноч на 19 кастрычніка на адной з цэнтральных вуліц горада Беразіно заўважылі незвычайных пешаходаў. Пасярэдзіне праезнай часткі няспешна шпацыравалі два самыя сапраўдныя дзікія алені, пакуль іх не спудзілі запозненыя аўтамабілісты, піша Telegraf.news.

19.10.2023 / 16:11

На відэа, якім відавочцы падзяліліся ў TikTok, відаць, як алені спачатку ідуць пасярод дарогі, і толькі калі да іх набліжаецца аўтамабіль, ідуць наўскач і вяртаюцца бліжэй да тратуара.

На адным з відэа грацыёзныя жывёлы па-сапраўднаму пазіруюць перад камерай, перш чым уцякаць.

@user4635054029847

♬ Пацы без тормозов - Adon Mix & Пошлый

Схаваліся алені ў двары шматпавярховіка, аддаўшы зацішным завулкам перавагу перад шырокай асветленай цэнтральнай вуліцай. Пра далейшы лёс жывёл аўтар відэа нічога не паведаміў.

@berezinonews1 #олени#березино#животные#лес#новыйгод#березино#центр ♬ Прогулка - Евгений Крылатов

У каментарах карыстальнікі сацсеткі папрактыкаваліся ў дасціпнасці. Хтосьці намякаў на тое, што гэта зусім не госці з суседняга лесу, які прымыкае да горада, а «нечыя мужы з камандзіроўкі», іншы заўважыў, што аленяў на дарогах не толькі ноччу поўна — «толькі аблічча днём іншае».

Была і версія, што гэта не звычайныя алені, а тыя самыя, легендарныя калядныя, якія заблукалі па нейкай прычыне на вуліцах беларускага мястэчка. «А Санту дзе згубілі?», — занепакоілася адна з дзяўчат.

Чытайце таксама:

Па Новай Баравой бегаў заяц, а за ім з крыкам — малая дзяўчынка

Мінчук знайшоў гіганцкі ядомы грыб, які заважыў 11 кілаграмаў

Як жыве алень — суперзорка тыктока

«Я табе не дзяўчынка!» Жанчына перапужалася сустрэчы з аленем. Але гісторыя атрымала цікавы працяг

Nashaniva.com