«У мяне была прабітая спіна, шыя». Кірыл Буданаў распавёў пра цяжкое раненне, атрыманае на Данбасе

Паводле яго слоў, атрыманы асколак нельга выняць з цела, таму што гэта небяспечна.

25.05.2023 / 10:34

Кірыл Буданаў. Фота: Новое время

Кіраўнік ГУР Украіны Кірыл Буданаў заявіў пра цяжкое раненне, якое ён атрымаў, знаходзячыся ў Данбасе. Пра гэта паведамляе выданне Radio1 на спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскаму выданню «Новое время».

Паводле яго слоў, атрыманы асколак нельга выняць з цела, таму што гэта небяспечна.

«У мяне была прабітая спіна, шыя. Выходзіў праз лінію фронту сваім ходам, на адрэналіне, дзесьці пяць кіламетраў, а потым упаў знясілены», — распавёў Буданаў.

Ён падкрэсліў, што цяпер яго жыццю нішто не пагражае. Ён таксама адзначыў, што ў яго было тры раненні. Самае цяжкае ён атрымаў у той момант, калі разарвалася супрацьпяхотная Міна, а адзін з абломкаў трапіў яму пад сэрца.

Калі ён атрымаў раненне, Буданаў не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Контрнаступ ужо пачаўся. У Офісе Зяленскага зрабілі важную заяву

Адгарадзіцца ад РФ 100-кіламетровай зонай бяспекі: галоўны разведчык Украіны назваў адну з мэт вайны

Nashaniva.com