Фота: Яўген Малалетка / AP

Фота: Яўген Малалетка / AP

Контрнаступ украінскіх вайскоўцаў ужо пачаўся і працягваецца некалькі дзён. Інтэнсіўныя баі ідуць па ўсёй лініі мяжы. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на італьянскі тэлеканал Rai.

«Ужо некалькі дзён працягваецца контрнаступ, ідзе інтэнсіўная вайна на 1500 кіламетрах мяжы, але дзеянні ўжо пачаліся», — сказаў ён.

Падаляк таксама пракаментаваў пытанне паставак Украіне заходняга ўзбраення і падкрэсліў, што УСУ не будуць біць па тэрыторыі Расіі, а будуць прымяняць яго выключна для дэакупацыі захопленых тэрыторый.

«Мы не хочам удараць па тэрыторыі Расіі, мы будзем выкарыстоўваць тую зброю, якую вы нам далі, каб знішчыць пазіцыі РФ на тэрыторыях, якія акупавала Масква, уключаючы Данбас і Крым», — патлумачыў Падаляк.

Ён дадаў, што цяпер Украіна мае ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow, танкі Leopard, супрацьракетныя сістэмы, «якія нам далі Францыя і Італія».

«F-16 нарэшце дазволіць нам закрыць паветраную прастору. Парадокс: калі б мы іх мелі год таму, вайна б ужо скончылася», — канстатаваў ён.

Наўпрост 15 мая прэзідэнт Уладзімір Зяленскі казаў пра тое, што Украіна рыхтуе вельмі важныя контрнаступныя дзеянні, але для іх пачатку трэба яшчэ трохі часу. Паводле яго слоў, умовай для пачатку контрнаступу было тое, каб Украіна атрымала мінімум, з якім зможа вырвацца наперад. Ужо 23 мая кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў пацвердзіў, што гэты мінімум, пра які, верагодна, казаў Зяленскі, ва Украіны ўжо ёсць.

Яшчэ ў красавіку намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заяўляла, што ўкраінскія войскі ўжо вядуць контрнаступныя дзеянні на фронце, сярод іх і абарона Бахмута. Пры гэтым, як яна адзначала, ва Украіны ёсць некалькі планаў вызвалення тэрыторый ад акупантаў.

Чытайце таксама:

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4