У Белгародскай вобласці ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Як паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў, рэжым КТА ўведзены на тэрыторыі Белгародскай вобласці з 22 мая, калі туды трапілі дыверсанты.

22.05.2023 / 18:39

Адно з фота, на якім, як сцвярджаецца, будынак у населеным пункце, куды зайшлі дыверсанты

Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ўстанаўлівае спецыяльныя меры і часовыя абмежаванні. Пачынаючы ад праверкі дакументаў, якія сведчаць іх асобу, і заканчваючы прыпыненнем дзейнасці вытворчасцяў і арганізацый.

Раней паведамлялася, што сёння ўранку ўзброеная група пры падтрымцы як мінімум аднаго танка і некалькіх адзінак бранятэхнікі зайшла на тэрыторыю Белгародскай вобласці Расіі. Пасля кароткага бою яны захапілі пагранічны пункт і прайшлі праз некалькі населеных пунктаў у кірунку горада Грайварана.

Адказнасць за падзеі ўзялі на сябе легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус. Яны заявілі, што «вызвалілі» населены пункт Казінка Белгародскай вобласці ў мэтах стварэння на прымежнай расійскай тэрыторыі буфернай зоны, каб абараніць тэрыторыю Украіны ад абстрэлаў.

Чытайце таксама:

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

У ГУР Украіны пракаментавалі падзеі ў Белгародскай вобласці Расіі

На тэрыторыю Белгародскай вобласці зайшлі дыверсанты УСУ — губернатар вобласці

Nashaniva.com