«Не маем намеру дыскрымінаваць». Каманда Віленскага паўмарафона пракаментавала патрабаванні да допуску беларусаў

Днямі ў «НН» звярнуўся чытач і расказаў, што для ўдзелу ў Віленскім паўмарафоне трэба напісаць ліст з асуджэннем расійскай агрэсіі. Мы публікуем каментар арганізатараў мерапрыемства.

18.05.2023 / 15:44

Фота: pixabay.com

Каманда паўмарафона кажа, што не жадае каго-небудзь абмяжоўваць: «Будзьце ўпэўненыя, што мы не маем намеру дыскрымінаваць любую нацыянальнасць або ствараць непатрэбныя патрабаванні. Мы проста выконваем рэкамендацыі Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі, якія раяць удзельнікам спартыўных спаборніцтваў мець магчымасць выказаць сваю пазіцыю адносна канфлікту, які працягваецца ва Украіне.

Як адказныя арганізатары, мы імкнемся стварыць інклюзіўнае і спрыяльнае асяроддзе для ўсіх удзельнікаў. Аднак для нас важна паважаць палітыку і правілы, устаноўленыя кіруючымі органамі нашай краіны. У згаданым дакуменце Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі сказана, што ўдзельнікі маюць магчымасць добраахвотна падпісаць дэкларацыю, у якой выказваюць сваё непрыманне вайны, тэрарызму і агрэсіі ва Украіне, а таксама палітыкі Расіі і Беларусі».

Таксама каманда паўмарафона выбачылася за магчымыя нязручнасці. Паводле каментара, мэта патрабавання напісаць ліст з асуджэннем агрэсіі — забяспечыць удзельнікам платформу для абмену сваімі поглядамі і супрацьстаяння бягучаму канфлікту, а не вылучаць асоб на падставе іх нацыянальнасці.

«Мы цэнім вашу заклапочанасць і прымем гэта да ўвагі ў будучых мерапрыемствах. Наша мэта складаецца ў тым, каб стварыць атмасферу адзінства і падтрымкі, і мы будзем імкнуцца да таго, каб усе ўдзельнікі адчувалі сябе ацэненымі і ўключанымі», — сказана ў адказе.

«Большасць едзе па працы» — партрэт сярэднестастычнага беларуса ў Літве
Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу
Літва пастрожыць правілы ўвозу наяўных грошай з Беларусі і Расіі

Вера Белацаркоўская