Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Бруселі пра супольны еўрапейскі план па падтрымцы беларускай мовы і культуры

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі знішчае беларускую мову і культуру, заявіў на пасяджэнні Рады ЕС па пытаннях адукацыі, моладзі, культуры і спорту ў Бруселі віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі, паведамляе Польскае радыё. Польскі чыноўнік заклікаў да падтрымкі беларускасці з боку Еўрасаюза.

16.05.2023 / 18:43

Пётр Глінскі. Фота: Twitter/@kultura_gov_pl

Пётр Глінскі спаслаўся на паведамленні дзейных у Польшчы беларускіх арганізацый, якія прасілі польскія ўлады прыцягнуць увагу да гэтай праблемы і на форуме Еўрасаюза.

Польскі віцэ-прэм’ер звярнуў увагу, што беларуская мова ў Беларусі выцясняецца з грамадскай прасторы, з навучальных устаноў, рэжымам Лукашэнкі забараняюцца няўрадавыя арганізацыі, якія прапагандуюць мову і культуру:

«Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца замяніць беларускую мову і беларускую культуру — расійскай культурай. Таму абмяжоўваецца навучанне беларускай мове, выдаванне беларускіх кніжак, беларускія медыя. Адзіным беларускім тэлебачаннем з'яўляецца Белсат. Усё гэта вельмі трывожыць».

У сувязі з гэтым Польшча лічыць неабходным распрацаваць супольны еўрапейскі план дзеянняў для падтрымкі намаганняў па абароне беларускай мовы і культуры.

Чытайце таксама:

Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Nashaniva.com