Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Кожны імкнецца выконваць свае абавязкі як найлепей, — сказаў Дуда. — Мы ведаем, што ёсць розныя сітуацыі, бо час такі, з якім ніколі яшчэ не мелі справы. Вайна не была настолькі блізка да нас, не была такая адчувальная. Яна стварае шмат розных, цяжкіх сітуацыяў, правакацый. Хаця б тыя, якія мы бачым цягам апошніх гадзін, калі чуем, што ў Польшчу з Беларусі ляцяць аб’екты».

Дуда запэўніў, што за ўсімі аб’ектамі польскія вайскоўцы назіраюць і з кожнай падзеі, якая адбываецца, робяцца высновы, наколькі яны пагражаюць бяспецы.

Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў некалькі разоў, што апошнія сітуацыі — новыя для краіны, Польшча і польская армія не сутыкаліся з такімі падзеямі шмат дзесяцігоддзяў. Таму з’яўляюцца сітуацыі, калі пэўныя працэдуры запускаюцца першы раз, адзначыў Дуда і дадаў, што пра некаторыя рэчы не можа казаць з-за іх канфідэнцыйнасці.

Між тым лукашэнкаўскія сілавікі праз свой тэлеграм-канал «Невальфовіч» з гэтай нагоды правялі інфармацыйную атаку супраць міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, усе этапы якой падрабязна прасачыла Reform.by.

«Шарык, які даляцеў амаль да Варшавы, можа каштаваць пасады так званаму міністру абароны Польшчы», — заявілі аўтары канала, маніпуляцыйна пералічыўшы ўсе інцыдэнты, якія адбыліся за апошні час у паветранай прасторы Польшчы і задаўшы пры канцы пытанне, ці не пара Блашчаку ў адстаўку пасля ўсіх гэтых праколаў.

Паколькі паведамленне сабрала больш за 100 тысяч праглядаў, а для канала з накручанымі 14 тысячамі падпісчыкаў, дзе стандартны пост праглядае ад 1 да 3 тысяч карыстальнікаў, вынік выглядае фенаменальным, то можна меркаваць, што тэкст перапосціла сетка партнёрскіх расійскіх каналаў.

Пасля «Невальфовіч» паведаміў, што на платформе Open Petition з'явілася петыцыя з патрабаваннем аб адстаўцы Блашчака, якая гэтак жа сама фенаменальна літаральна за гадзіну набрала 13 тысяч подпісаў, а затым была выдаленая з пляцоўкі нібыта «па патрабаванні польскіх уладаў».

Што азначала гэтая хуткацечная кампанія, пакуль цяжка сказаць. Магчыма, лукашэнкаўскія і расійскія сілавікі такім чынам трэніруюцца перад нейкімі наступнымі больш сур'ёзнымі сумеснымі інфармацыйнымі атакамі.

Чытайце таксама:

У Польшчу з Беларусі прыляцеў паветраны аб'ект, папярэдне — аэрастат назірання

ЗША дадуць Польшчы баявыя верталёты Apache

У Польшчы хочуць стварыць «Акадэмію HIMARS»

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
24