Затрымалі галоўурача Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Пра затрыманне галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзіміра Рызгунскага паведаміў тэлеграм-канал «Белыя халаты». Як сцвярджае яго аўтар, яму ўдалося пацвердзіць інфармацыю, якая раней ужо з'яўлялася ў Сеціве.

12.05.2023 / 19:40

Уладзімір Рызгунскі

Паводле звестак «Белых халатаў», Уладзіміра Рызгунскага затрымалі яшчэ 12 красавіка. У ягоным працоўным кабінеце прайшоў ператрус, канфіскавалі дакументы і тэхніку.

За што менавіта затрымалі высокапастаўленага лекара, пакуль даведацца не ўдалося, але мяркуецца, што гэта можа быць звязана з пытаннямі карупцыі і працоўных ставак лекараў.

Чытайце таксама:

Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі

«Ніхто не хоча сесці ў турму за пачак паперы». Дактарам забаранілі кантактаваць з фармпрадстаўнікамі, і сур'ёзна

«На пацыента са столі зваліўся прусак». Беларуска адпрацавала размеркаванне стаматолагам і шчыра расказвае, як гэта

Nashaniva.com