Гомельскага актывіста Іллю Міронава арыштавалі на 10 сутак

Пра гэта ў фэйсбуку напісала ягоная маці. Паводле яе, судзілі Міронава падчас абеду.

12.05.2023 / 14:24

Учора раніцай Ілля пайшоў у РАУС на «прафілактычную размову» — пасля яе актывіста і затрымалі.

Іллю Міронава сёлета ўжо двойчы затрымлівалі і давалі яму 15 сутак. А з верасня 2021-га да кастрычніка 2022-га ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА пад вартай, адкуль ён быў вызвалены з-за адбыцця тэрміну пасля асуджэння на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Пасля таго ён не спыніў грамадскую актыўнасць, у прыватнасці, падае пастаянныя скаргі на дзеянні сілавікоў і прапагандыстаў.

Чытайце таксама:

Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры

Ілля Міронаў падаў новую заяву на прапагандыста Азаронка

Ілля Міронаў падаў заяву на Азаронка. Яе пераправілі ў Цэнтральны апарат СК

Ілля Міронаў, які падаў заяву ў СК на Азаронка, хоча прыцягнуць да адказнасці і Мукавозчыка

Nashaniva.com