Прапагандыст Андрэй Мукавозчык. Кадр з відэа

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык. Кадр з відэа

На думку Міронава, у гэтым артыкуле аўтар заклікае да дзеянняў, накіраваных на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама прыніжэнне годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы.

У артыкуле Мукавозчык, калі ў агульных рысах, кажа пра тое, што

любы нязгодны з палітыкай Лукашэнкі беларус здольны прынесці выбухоўку нават у дзіцячы садок, краму ці на плошчу, а таму пра такіх людзей трэба паведамляць «куда следует, чтобы потом к ним не приходилось применять высшую меру социальной защиты».

У сваёй заяве ад 14 кастрычніка Міронаў просіць пачаць праверку ў дачыненні да Мукавозчыка па факце наяўнасці ў яго артыкуле складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, і пры пацвярджэнні яго наяўнасці, адкрыць крымінальную справу адносна гэтай асобы. У якасці пакарання артыкул прадугледжвае да 5 год абмежавання волі ці зняволення.

Ілля Міронаў — вядомы ў Гомелі актывіст, які напісаў некалькі тысяч лістоў палітвязням, сам — былы палітвязень. На пачатку лютага 2023 года ўлады ўнеслі яго ў «спіс экстрэмістаў».

У студзені гэтага года Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да Рыгора Азаронка.

Чытайце таксама:

Яўген Смарыгін: Мукавозчык вечна быў жлоб

«Робяць гэта тыя, хто ў нашых шэрагах». Мукавозчык папракае прапагандыстаў за баязлівасць

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2