Латушка чыноўніцы ААН: Вам мала палітвязняў і вымушаных мігрантаў?

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка адрэагаваў на скандальныя заявы рэгіянальнай дырэктаркі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця Гві Ёп Сон, зробленыя падчас яе візіту ў Мінск. 

11.05.2023 / 23:14

«Дырэктар Гві Ёп Сон. 5 тысяч палітвязняў у Беларусі, паўмільёна вымушаных мігрантаў з Беларусі. Ці іх мала? 

Я як беларус патрабую адмовіцца ад вашай заявы», — напісаў Латушка ў твітары.

Director @gwi_son, ❗️5K #politicalprisoners in Belarus, & ❗️0.5 MLN forced migrants from #Belarus, AREN’T THEY ENOUGH❓
As Belarusian I demand to retract your statement that @UN intends to invite #Lukashenko, who usurped power in Belarus.
https://t.co/vay48uczpi pic.twitter.com/rzvIIXWyQe

— Pavel Latushka (@PavelLatushka) May 11, 2023

На сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Валерыем Бельскім Гві Ёп Сон рабіла шмат кампліментаў мясцовым уладам і ставіла Беларусь у прыклад іншым краінам, а таксама паведаміла, што персанальна Лукашэнку сам генеральны сакратар ААН адмыслова запросіць на саміт па Мэтах устойлівага развіцця, які мае адбыцца ў верасні ў Нью-Ёрку.

Чытайце таксама:

ААН уражаная дасягненнямі Беларусі ва ўстойлівым развіцці і хоча бачыць Лукашэнку на саміце ў Нью-Ёрку

ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці

Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі

Nashaniva.com