Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхату ў Вільні просіць дапамогі

Айцец Георгій Рой, адзін з двух беларускіх праваслаўных святароў, якія незадоўна перад сёлетнім Вялікаднем перайшлі з РПЦ у падпарадкаванне Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхату, апублікаваў у фэйсбуку просьбу дапамагаць прыходу і расказаў, як гэта можна зрабіць. 

11.05.2023 / 19:43

«Шаноўныя, шмат хто пытаўся як дапамагчы нашаму Беларускаму прыходу Сусветнага патрыярхату ў Вільні. А дапамога сапраўды вельмі патрэбная на набыццё ўсяго небходнага для служэння, для арэнды памяшкання і рамонту», — напісаў Георгій Рой.

Дапамагчы прыходу стаць на ногі можна ахвяраваннямі праз Paypal і Patreon. 

Чытайце таксама:

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Канстанцінопальскі патрыярхат падпісаў пагадненне з Літвой. Яно тычыцца і беларускіх вернікаў

Nashaniva.com